воскресенье, 25 июня 2023 г.

Дыктанты па бел.мове

 

Дыктанты па беларускай мове

Дыктанты па беларускай мове


Дыктанты для 4 класа

Жаўрукі
Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам.
Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне.
Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін.
А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі.
(Паводле У. Ягоўдзіка)
(90 слоў)

Салдацкая крыніца
Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат ўзяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Другі паглыбіў яе. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў.
На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы і зрабілі зруб. Хтосьці сплёў кошык з бяросты і павесіў на алешыне.
Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыцце. Палявым мышкам цікава паслухаць яе чароўную музыку. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка.
Уся веска п'е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты.
(Паводле В. Хомчанкі)
(87 слоў)

Бусел
Ходзіць по зялёнай лугавіне бусел. Павольна перастаўляе свае чырвоныя ногі. А дзюбу звесіў уніз, уважліва вывучае глебу.
Гэты сур'ёзны птах з'яўляецца частка беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве у дружбе. Гнёзды будуе часта на стрэхах, на дрэвах каля хат. За што народ любіць бусла, лічыць яго добрым суседам чалавека? Бусел назаўсёды стаў сімвалам ціхага, спакойнага, мірнага і шчаслівага жыцця.
(Паводле В. Вольскага)
(60 слоў)


Першы снег
               Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.
              Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.

                    

                                На возеры
Ноч у ліпені вельмі кароткая. Цемра толькі ахутала возера сваім покрывам. А на ўсходзе неба ўжо пасвятлела. Выплыла малінавае сонца. Яно разліло на азёрнай гладзі ліловыя фарбы. Потым сонца паднялося вышэй. I на ваду лягла шырокая чырвоная паласа.
Ад прыбярэжных зараснікаў над вадой слаўся малочны туман. Каля чароту на чыстай вадзе жыравалі чародкі маладых i старых качак. Прачнуліся і паселі на патырчаках чайкі. Яны маўкліва сустракалі пачатак но- вагадня. (71 слова)

Паводле Зм. Бяспалага

Падкрэсленае слова запісаць на дошцы.

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У першым сказе вызначыць склон назоўнікаў і запісаць над імі.
  2. Разабраць па саставе словы: прыбярэжныя, малінавае, ноч.
  3. Знайсці сказ з аднароднымі даданымі членамі і падкрэсліць іх.

II варыянт

  1. У трэцім сказе вызначыць склон назоўнікаў і запісаць над імі.
  2. Разабраць па саставе словы: гладзь, маладыя, чародкі.
  3. Знайсці сказ з аднароднымі выказнікамі і падкрэсліць іх.


                        У лесе
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. 3 іх выбіва- юцца клейкія кончыкі лісточкаў. На асінах вісяць тысячы срэбных мах- рыстых пацерак. На заціснутых елка- мі, бярозамі і асінамі высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялё- ныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цві- туць пралескі. Фіялетавыя кветкі на тоненькіх сцяблінках дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізі- нах пад кустамі алешніку белымі га- лоўкамі цягнецца да сонца ветрані- ца. Тэта першыя веснавыя кветкі. (73 словы)

Паводле Зм. Бяспалага

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У другім сказе другога абзаца вызначыць лік І склон назоўнікаў.
  2. Выпісаць з тэксту словы, якія адпавядаюць схеме:
  3. Разабраць па членах сказа першы сказ другога абзаца.

II варыянт

  1. У трэцім сказе другога абзаца вызначыць лік І склон прыметнікаў.
  2. Выпісаць з тэксту словы, якія адпавядаюць схеме:
  3. Разабраць па членах сказа другі сказ першага абзаца.

                                

                                     Веснавая госця
Зіма яшчэ не пакінула зямлю. Сонца свеціць часцей, але грэе слаба. У лагчынах ляжыць снег. Палі раніцай бялеюць ад марозу. Але на пагорках зелянее маладая траўка. Па ўскрайку лесу паміж сухога лісця выглядае ліловае вочка пралескі. Тэта першая весняя кветачка. Пралеска першая прачынаецца ад зімовага сну І абвяшчае пачатак вясны.
Праз нейкі час лес І поле пакры- юцца рознымі краскамі. Але гэтую першую госцю вясны будуць помніць усе. (69 слоў)

3 буквара

Граматычныя заданні

I варыянт

  1. У другім сказе другога абзаца вызначыць лік і склон прыметнікаў.
  2. Выпісаць з першага сказа дзеяслоў. Вызначыць у ім суфікс.
  3. Выпісаць з першага абзаца сказ з аднароднымі членамі. Падкрэсліць іх.

II варыянт

  1. У трэцім сказе першага абза­ца вызначыць лік І склон назоўнікаў.
  2. Выпісаць з першага сказа трэцяга абзаца дзеяслоў. Вызначыць яго лік.
  3. Выпісаць з другога абзаца сказ з аднароднымі членамі. Падкрэсліць іх.
Вясной
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія лісточкі. На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.
Ажываюць маленькія паляны. Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі. Фіялетавыя кветкі дзівосным дываном упрыгожваюць лес. А на нізінах пад кустамі алешніку белымі галоўкамі цягнецца да сонца ветраніца. Гэта першыя веснавыя кветкі.
Граматычнае заданне
Варыянт 1
1. Вызнач род назоўнікаў.
На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.
2. Вызнач склон прыметнікаў.
На высокіх кустах алешніку красуюцца жоўтыя і зялёныя шышачкі.
3. Вызнач час дзеясловаў.
Цягнецца, зацвітуць, красаваўся.
Варыянт 2
1. Вызнач род назоўнікаў.
Сярод ігліцы і леташняга лісця цвітуць пралескі.
2. Вызнач склон прыметнікаў.
Фіялетавыя кветкі дзівосным дываном упрыгожваюць лес.
3. Вызнач час дзеясловаў.
Ажываюць, цвілі, пацягнецца.
Рака Бярэзіна
Цераз невялікі балоцісты луг мы прабіраемся да ракі Бярэзіны. Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў. Рачныя берагі звілістыя. Ля самай вады растуць кустамі лаза і вольха. На зялёных лугавінах квітнее жоўтымі плямамі кураслеп. На гарызонце цямнеюць лясы. Па ўзлесках бялеюць тонкія і стройныя бярозкі. Можа ім абавязана рака Бярэзіна сваёй назвай. ( 55 слоў)
Граматычнае заданне.
1. падбярыце з тэксту аднакаранёвыя словы і разбярыце іх па саставе.
Да слова луг.
2. пазначце склон назоўнікаў у сказе
На гарызонце цямнеюць лясы.
3. падкрэсліце галоўныя члены сказа.
Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў.
Музыка ў бары
Якое раздолле ў зялёным бары летам! Колькі дзіваў усякіх пабачыш! На высокіх хвоях смела скачуць шестрыя вавёрачкі. Яны спрытна зрываюць сухія шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя шышкі і нясуць у свае гнёзды. Гэта вельмі працавітыя і руплівыя звяркі. Дзятлы заўзята барабаняць па дрэвах вострымі дзюбамі. Дружным хорам шчабечуць шпакі. Весела пасвістываюць івалгі і дразды. Дзіўная музыка гучыць у бары. ( 57 слоў)
Граматычнае заданне.
разбярыце словы по саставе.
Вавёрачкі, дружным.
2. пазначце час і лік дзеясловаў у сказе.
Дружным хорам шчабечуць шпакі
3. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
Яны спрытна зрываюць сухія шышкі і нясуць усвае гнёзды

Кантрольны дыктант з граматычным заданнем

Мэта: выявіць ўзровень ведаў і ўменняў вучняў па тэме “Дзеяслоў”, а таксама наколькі трывалыя ў іх арфаграфічныя навыкі.



    Якое раздолле ў лесе летам! Красуецца белая кучаравая бяроза. Дрыжыць шэрая асіна. Каранасты дуб раскінуў шатром свае лісты. З травы глядзіць белае вока суніцы. Побач чырванее пахучая ягадка. Пазірае грыбок на тонкай ножцы.

На высокіх хвоях разгульваюць вавёркі. Між галля пырхаюць птушкі.

Мы выйшлі на край лесу і селі адпачыць пад махнатай бярозай. Вакол разносіўся пах кветак.



Варыянт 1.

  1. Падкрэсліце ў тэксце 2 дзеясловы, якія адказваюць на пытанне што робіць?

  2. Спішыце. Прастаўце пытанне ад назоўніка да дзеяслова і пазначце час, лік і род дзеяслова.

Дуб (…?) раскінуў (…, …, …).

  1. Пастаўце дзеяслоў ў множным ліку і запішыце новы сказ.

Дрыжыць шэрая асіна.



Варыянт 2.

  1. Падкрэсліце ў тэксце 2 дзеясловы, якія адказваюць на пытанне што робяць?

  2. Спішыце. Прастаўце пытанне ад назоўніка да дзеяслова і пазначце час, лік і род дзеяслова.

Пах (…?) разносіўся (…, …, …).

  1. Пастаўце дзеяслоў ў множным ліку і запішыце новы сказ.

Побач чырванее пахучая ягадка.

  

Тэксты для дыктантаў па беларускай мове 3 клас

 
Хто пасадзіў дубкі?
    За рэчкай раслі адны елкі. Але потым сярод іх з’явіліся дубкі. Яшчэ зусім маленькія. Усяго толькі тры лісцікі тырчаць з зямлі. Дубы адсюль растуць далёка. Хто пасадзіў іх тут? Сойка на зіму схавае жолуд. А вясной жолуд прарасце. (42)
Паводле Г.Снегірова


На лузе
    Цёплы летні дзень. Сонца пячэ, а гарачыні няма. Лішак яе паглынаюць рака, зараснікі, густыя паплавы, непралазны алешнік, усялякая зеляніна.
    Аж заліваюцца спевам птушкі. Гудуць мясістыя чмялі. Адны конікі могуць заглушыць! Толькі людзей не відаць і не чуваць іх гоману. (39)
Паводле Я. Маўра
  
Бацькоўскія клопаты
    Бацька i маці выбіваліся з сілы. А дзеці ўсё разяўлялі i разяўлялі свае ружовыя ненаядныя раты. Першы змогся бацька. Але, седзячы каля дзяцей, заўважыў, што яны ўжо не так прагна кідаюцца да маці. I калі тая падлятала, забываліся нават разявіць рот. Сонца, якое паднялося над хатай, прыгрэла ластавянят. Яны пачалі весела штурхацца. Раптам лёгка рвануліся ў паветра. (60)
Паводле В. Bimкі


Надыход вясны
    На ўскраінах лясоў распускаўся малады бярэзнік. Жоўтыя каткі звісалі на вербалозінах, склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёная траўка прабівалася ўжо на свет скрозь сухое лісце. Прынадныя пахі разлівала чаромха. Адны толькі паважныя дубы не спяшаліся расчыняць свае покаўкі. Дуб – мудрае дрэва. Ён не паддаецца на зман няпэўнай у пачатку вясны. (51)
Паводле Я. Коласа

 
Летняя раніца
    На золку ў полі слаўся ў нізінах туман. Ад расы пасівела зялёнае жыта. Малінавы небасхіл наліваўся золатам і чырванню. Загарэліся верхавіны елак і хвой. Над лесам выплыла вялікае зіхатлівае сонца і заліло святлом і цяплом прастор. З травы выпырхнулі жаўрукі. Зазвінелі над полем сотні тоненькіх званочкаў. Колькі радасці і прыгажосці было разліта ў прасторы! (56)
Паводле С. Грахоўскага

Вечар
    Дзень канчаўся. Сонца стаяла за Дняпром, над лесам. Высока ў небе таялі шматкі белых воблакаў. Кірык павярнуў да вёскі. Рашуча запыліў босымі нагамі па дарозе. За ім ішлі дзве яго сяброўкі. Жаваранкі апускаліся з неба і садзіліся ў жыта. Ад прыдарожных дрэў і кустоў ляжалі доўгія цені. З боку Дняпра раптам дыхнула вячэрнім халадком. Сонца павольна садзілася. (58)
Паводле М. Лупсякова
  
Верабей
    Маладому вераб’ю спадабалася начаваць у ластаўчыным гняздзе. Ластаўкі былі ў выраі, і верабей адчуваў сябе поўным гаспадаром. Хутка ён зусім прывык да новага месца. Ён вырашыў зрабіць невялічкі рамонт свайго жылля і застацца ў ім на ўсё лета.
    Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, назапасіў свежаха пуху, наладзіў пасцель. Яму вельмі спадабалася новая кватэра. Ён даў сабе слова не ўступаць яе нікому. (63)
Паводле А. Пальчэўскага

Пачатак вясны
    Як вясёлы і прыветны ў пачатку вясны ўскраіны лесу! Кожная пядзя зямлі жыве радасным абуджаным жыццём. З’яўляюцца першыя парасткі маладога зяленіва. Заварушыліся мурашкі, разнастайныя жучкі, кузуркі. А паветра звініць птушыным гоманам.
    Аднаўляецца зямля. Ажывае прырода. Радасны шолах жыцця ходзіць па галінках кустоў і старога лесу. (47)
Паводле Я. Коласа


Над Прыпяццю
    Над Прыпяццю сінее лес.Трапечуць лісцем маладыя асінкі. Хваляцца сваімі чырвонымі гронкамі стройныя рабіны. Чародкі маслякоў і падасінавікаў выбягаюць з кустоў на самую дарогу. Адтуль пахне церпкім водарам хвоі, прэлай зямлі, грыбоў. Свежы вецер нясе з Прыпяці вострыя пахі водарасцей, рыбы. На полі дрэмле пачарнелы бульбоўнік. (48)
Паводле І. Навуменкі

Дружба
    Міша і Коля не маглі дня пражыць адзін без аднаго. Аднойчы Міша захварэў. Сумна яму ляжаць у ложку, піць горкія таблеткі і нікога не бачыць. Хутка Міша крыху ачуняў. Колю не цярпелася хутчэй расказаць сябру пра школьныя навіны. Коля часта прыбягаў да Мішы. Яны разам рашалі задачы, чыталі кнігі. (50)
Паводле В. Зуба

Першы дзень вясны
    Сяброўкі Іра і Ліда вяртаюцца са школы. Першы веснавы дзень такі ціхі і цёплы. Хочацца ісці павольна і прыглядацца да ўсяго навакольнага хараства. Дзяўчынкі не спяшаюцца. Яны размахваюць партфелямі, азіраюцца і часта спыняюцца. Дзяўчынкі любаваліся першым веснавым днём. (41)
Паводле В. Гарбука

Вуллі
    Мы агледзелі вуллі. Яны якраз як хаткі. І дзверцы ёсць, але не такія, як у хатках.Толькі адна дзірачка ў сцяне, а пад ёю дошчачка.
    Мне спадабаліся гэтыя хаткі, і я надумаўся зрабіць такую. Знайшоў дошчачкі, роўна абрэзаў дзедавай пілачкай і гладка выстругаў гэблікам. Пасля збіў скрыначку. У сцяне свярдзёлкам пракруціў дзірачку, а пад ёю прыбіў парожак. (58)
Паводле В. Віткі

Вогнішча
    Вечар у гарах надыходзіць нечакана. Цямнее адразу, як сонца схаваецца.
    Патрэсквае рупліва раскладзенае юнымі турыстамі вогнішча. Высока ў неба ўздымаюцца і растаюць у бяздоннай цемры сотні цёплых светлячкоў-агеньчыкаў.
    Хочацца думаць, што стане хоць трошкі цяплей на Зямлі і ад гэтага цяпельца. (42)
Паводле З. Падліпскай

Раніца ў лесе
    На ўсходзе павольна шарэе. Пачынаецца ранак. Маўклівы лес ажывае. Недзе забалбатаў цецярук. Потым змоўк. У прыдарожным гушчары заквохкала цяцерка. Пачула нечыя крокі, моцна заляпала крыламі і ўзляцела. Зацінькалі сініцы. Жоўтыя з шараватым покрывам камочкі пераскакваюць з галінкі на галінку і пяюць: цінь-цінь! Хутка пачне сваю працу стракаты дзяцел.
    Настае новы дзень, поўны турбот для лясных жыхароў. (59)
Паводле П. Ткачова

Рыбакова мара
    Пара ісці дахаты. Але што ж гэта так свішча? Няўжо маё вудзільна? Гляджу. Разоў шэсць запар маё вудзільна са свістам прыгінаецца да вады. Хоць бы не сарвалася! У вадзе ходзіць дужая рыбіна. Асцярожна вяду да берага. Лешч! Рыбакова мара! Лоўка хапаю рукой пад жабры. Цяпер толькі трэба ўмела адчапіць яго ад кручка. (54)
Паводле М. Лупсякова
  
Вясна
    Стаялі цёплыя вільготныя дні. Нядаўна прайшоў першы дождж. Поле вызвалілася з-пад снегу. Рака выйшла з берагоў. Каламутная вада затапіла наваколле.
    У такі час вельмі зручна назіраць за жыццём звяроў. Вось па вадзе плыве вуж. Цела яго выгінаецца зігзагам. Між лазняку каля затокі віднеецца бабровая хатка. Яна падобна на стажок сена. (51)
Паводле В. Вольскага

Дуб
    Дуб, які стаяў на ўзбярэжжы, быў багаты на жалуды. Але на яго не так лёгка было ўзабрацца. Галлё пачыналася высока ад зямлі. Ствол быў тоўсты, вышынёй метраў трыццаць. Кара на дубе была чорнай і цвёрдай, як камень. Здаецца, што нехта абляпіў ствол шурпатымі чыгуннымі пліткамі. (46)
Паводле М. Гамолкі

 
Прыйшло лета
    Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень, гарох. Бялее грэчка. Наліваецца жыта і ціха шаргаціць каласкамі. Зялёнаю палоскаю раскінуўся луг. Густая трава калышацца на ветры. Мора прыгожых кветак аздабляе луг. Тут так многа кветак, птушак, мошак. Шчодраю рукою ўбрала лета ўвесь свет. (44)
Паводле Я. Коласа

Сланечнік
    Ранняй вясной Пеця пасадзіў на градцы чатыры семечкі сланечніку. Тры чамусьці не ўзышлі. Чацвёртае семечка пайшло ў рост. Лісце вырасла на ім вялікае, круглае. Неўзабаве з круглага зялёнага бутона разгарнулася прыгожая кветка. Вялікая залацістая галава сланечніку ўвесь час паварочвалася ўслед за сонцам. (43)
Паводле С. Магілеўскай


Зорнае неба
    Павольна ў жніўні надыходзіць ноч. Запальваецца на ўсходзе зорка, якая называецца вечарніца. Блішчыць халодны зеленаваты агеньчык. То ярчэй успыхне, то ледзь прыкметна гарыць, то зусім патухне. Вось загарэлася другая, зусім маленькая.
    А хутка шмат высыпле зорак. Быццам хто з вялікага вогнішча вугельчыкі параскідае. Зіхаціць усё неба. Вакол цішыня і прыгажосць. (52)
Паводле П. Ткачова


Пачатак зімы
    Дзень стаяў адліжны. Дзьмулі нехалодныя вятры. Мяккі пушысты снег сыпаў амаль кожную ноч. Ён доўга не залежваўся. Адразу яго пачыналі саскрабаць з асфальту. Грузілі ў аўтамашыны і вывозілі за горад. А той, што заставаўся ў горадзе, ператвараўся ў ваду. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах.
    Гарадской зіме, каб быць зімой, не хапала якога градуса холаду. (58)
Паводле В. Хомчанкі

Завіруха
    Бялявая зімовая хмара звісла над зямлёю. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. На вуліцы мітусіўся снег. Яго белая заслона закрывала будынкі і дрэвы. Навокал усё гуло, трэслася, выла, скуголіла.
    Пад вечар завея сціхла. (55)
Паводле Я. Коласа


На рэчцы зімой
    Узімку рака мае незвычайны выгляд. Яе наглуха замятае снегам. Цэлыя гурбы ляжаць на кустах, звешваюцца з берагавых абрываў. Усюды снег. Неба белае.
    Але ў гэтым белым свеце ёсць цікавае жыццё. Сюды прыходзіць звер. Скачуць зайцы. Крадуцца лісіцы. Часам трапляе ў рэчышча і разважлівы воўк. (47)
Паводле Э. Самуйлёнка




Тэксты дыктантаў для 2 класа

Правапіс галосных о, э – а

Памочніца
Галіна мама прыйдзе з работы позна. Галя вырашыла дапамагчы маме. Дзяўчынка зайшла на кухню. Памыла каструлю. Потым памыла падлогу. На кухні парадак. Мама будзе рада. (26)
Паводле Ф. Рамашкі
Салодкая цыбуля
У агародзе бабуля саджала цыбулю. Алеся ёй дапамагала. Мінавалідні. Паказаліся расточкі. Алеся нарвала сакавітых пёрак. Цыбуля была салодкая. (21)
Паводле М. Даніленкі
Восень
Наступіла восень.Сонца не свеціць так ярка, як улетку. Кожны дзень яно ўсё ніжэй ходзіць па небе. Неба часцей засцілаецца хмарамі. Нявесела пазірае яно на лугі і палі.
Ідзе дробны дожджык. Нудна і няўтульна выглядае ўсё ўвосень. (38)
Паводле Я. Коласа
Бярозка
На мосціку праз шчыліну прабілася бярозка. Яна цягнулася да сонца. Ціха шапацела зялёным лісцейкам. Людзі шкадавалі яе. Шафёры стараліся не зачапіць дрэўца. Аднойчы падышоў да бярозкі дзядзька Карней. Ён выкапаў дрэўца і пасадзіў каля дарогі. (36)
Паводле М. Янчанкі

Правапіс галосных е, ё – я

Дразды
Рана вясной вяртаюцца з далёкага выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою.
Закрасаваліся першыя вясновыя кветкі. Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. (27)
Паводле Р. Ігнаценкі
Лясок
Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць iм падрасці.
Пройдзе час. Вырастуць зялёныя cacoнкі. Зашумяць маладыя лясы.(29)
                                                                                  З перыядычнага друку
Бусляняты
Вось да высокай алешыны падляцеў стары бусел. Ён асцярожна апусціўся на край гнязда. Бусел прынёс вялікую змяю. Яму патрэбнабыло накарміць буслянятак. Малады бусел хуценька cxaпіў змяю. Яна знікла ў дзюбе бусляняці. (33)
Паводле В. Вольскага
Зімой у лесе
Нізка да зямлі схілілі свае пушыстыя галінкі елкі. Зімой у лесевельмі ціха. Не чуваць птушыных галасоў. Толькі на ўвесь лес раздаецца стук ляснога доктара дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь. (34)
З перыядычнага друку
У лесе
Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Ледзь дрыжыць шэрая асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. (31)
З часопіса “Родная прырода”

JIaci
Раніцай я збіраў спелыя суніцы. Сярод маладых елак стаяла старая ласіха. Побач з ёй стаяла маленькае ласяня. У промнях ранішняга сонца яно было прыгожым. Ласіха i ласяня ўважліва разглядалі мяне. (31)
Паводле З.Бяспалага

Напісанне слоў з у – ў

У лесе восенню
Надыход восені асабліва адчуваецца ў лесе. Яшчэ нядаўна шчэбет птушак напаўняў гушчар. А цяпер ціха і глуха ў лесе. Птушкі перасталі спяваць. Лісце пажаўцела. Часта ідуць дажджы. (30)
Паводле Я. Коласа
Акула
Акула – вельмі цікавы драпежнік. Яна амаль заўсёды галодная і хапае ўсё, што ёй трапляецца. У страўніках акул знаходзілі гадзіннікі, малаткі, бляшанкі ад кансерваў, траву, драўляныя скрынкі, мяшкі з вугалем і іншыя прадметы. (33)
Паводле Д. Слаўковіча
Надыход вясны
Ярка свяціла сонца. У бярэзніку весела пераклікаліся грaкi i галкі.
Мiшa ўзяў рыдлёўку. Ён падышоў да лужыны. Хлопчык пачаў капаць канаўку. Хутка ўся вада сцякла ў ручай. (29)
Паводле Ю. Ванага
Напісанне слоў з і – й

Восень
У восеньскім лесе спакойна. Чуецца часам рэзкі крык сойкі.
Птушкі рыхтуюцца ў вырай. Па галінках скачуць сініцы. Вось праляцела з шумам чародка драздоў. Сойкі спрачаюцца між сабой заўзята, але без прычыны. (32)
Паводле В. Вольскага

Мяккі знак – паказчык мяккасці зычнага гука

Сустрэча
Весела цінькалі птушкі. Я ішоў паўз лес. Потым накіраваўся ў бор, каб назбіраць лісічак. Раптам сярод ялінак мільганулі доўгія ногі лася. Лось выйшаў з лесу i спыніўся. (28)
Паводле З. Бяспалага
Мішка
Увосень мядзведзь знайшоў сабе пад елкай яму. Нацягаў ён туды галінак. Залез у яму i лёг. Моцна заснуў мядзведзь. Стаіць зіма. Сняжынкі пакрылі зямлю. Мішку спіцца соладка. Ён прачнецца толькі вясной. (32)
З перыядычнага друку
Гукі [д] і [дз’], [т] і [ц’]. Іх абазначэнне на пісьме

Шпакі
Сцёпка зpaбіў шпакоўню. Ён прыладзіў яе да грушы. Хутка тут пасяліліся шпакі. Сцёпка добра ведаў свaix шпакоў. Раніцай птушкі будзілі Сцёпку звонкай песняй. (24)
Паводле М. Марушкевіча

Вясна
Раніца выдалася цёплая, ціхая. Па чыстым блакітным небе павольна кацілася яркае сонца. У садзе рамантавалі свае гнёзды дбалыя гракі. У сіняй вышыні звінелі жаваранкі. Пад гарачымі праменямі сонца снег хутка раставаў. Пад нагамі хлюпала веснавая вада. (37)
Паводле П. Рунца
Любіце прыроду
Мы любім прыроду. Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках. Любім мы бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады, сакавітыя травы. Мы любім спакойныя, задуменныя рэкі, шырокія сінія азёры нашай Радзімы. (37)
Паводле В. Вольскага

Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў канцы слова

Новы год
У кожнай школе бывае свята навагодняй ёлкі. Вакол яе танцуюць радасныя дзеці. Яны чытаюць вершы, спяваюць песні. Тут Дзед Мароз iСнягурка. Яны вядуць з дзецьмі вясёлыя карагоды. А на вуліцы іскрыцца бялюткі снег. (36)
                                                           З перыядычнага друку
Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі ў сярэдзіне слова

Піна
Чорныя лодкі выцягнуты з вады на пясок. Гэта руплівыя сяляне прывезлі на продаж мяса, сала. Ёсць тут мука, рыба, малако. У кашах розная гародніна і грыбкі. Усё гэта прывезена на лодках па рацэ. (34)
Паводле В. Вольскага
Градка
Вясной мама рабіла градкі. Жэня захацеў сам зрабіць градку. Мама дазволіла. Яны разам завяршылі пасадку гародніны.
Першым узышоў гарох. За iм — сланечнік. За сланечнікам — рэпка, морква. Жэня даглядаў расліны. (30)
Паводле Я. Бяганскай
Падоўжаныя зычныя

Адлёт птушак
Поле ўжо даўно апусцела. Птушкі збіраюцца ў вырай. Людзі пачалі капаць бульбу. Далёка ў асеннім небе быў чуваць крык жураўлёў. Высока ляцяць жураўлі. (25)
Паводле Я. Коласа

Апостраф (’) і раздзяляльны мяккі знак (ь)

Восень
Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць “бабіным летам”. Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада. (41)
А. Шкляр
Зімой
Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты. (38)
                                                                      Паводле М. Чарняўскага
Галінка
Вера каталася на саначках. Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому. Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі. (38)
                                                                                  Паводле В. Сухамлінскага

Правапіс вялікай літары

Летам
Дзед Васіль i ўнук Алег пайшлі ў лес па грыбы. За iмi пабег Дружок. Раптам з куста выскачыў шэры звярок. Гэта быў заяц. Дружок пабег за зайцам. Заяц спрытненька ўцёк. (31)
З перыядычнага друк
Верабейка
Мікітa з татам Уладзімірам Іванавічам былі на прагулцы. Яны ўбачылі верабейку. Верабейчык не ўмеў лётаць. Мікіта забраў яго дамоў.Праз некаторы час хлопчык адчыніў акно. Верабейка вылецеў i ceў на дрэва. (32)
З перыядычнага друку
Сябры
Янка i Пятрусь жывуць у адным сяле. Яны добра вучацца, любяць чытаць. Янка чытае кнігу пра звяроў. Пятрусь любіць вершы. Настаўніца Антаніна Іванаўна хваліць хлопчыкаў. (26)
                                                                                  З перыядычнага друку
Сябры

Мой лепшы сябар Сцяпанка. Мы разам пасвілі коней. Любілі падоўгу сядзець каля рэчкі. Тут была густая трава. Цвілі ўсякія кветкі.Унізе цвірчэла крынічная вада. Каля крыніцы і на рачным беразе раслі аер, чарот, мята. (35)
                                                                                              К. Чорны

Комментариев нет:

Отправить комментарий